Знайсці
16.01.2018 / 12:155РусŁacБел

Сярод студэнтаў-замежнікаў найбольш павялічылася колькасць іранцаў і ланкійцаў — лічбы

Белстат апублікаваў дадзеныя аб колькасці замежных студэнтаў у гэтым навучальным годзе. Агулам у Беларусі сёлета вучацца 14635 грамадзян іншых краін. Іх колькасць скарацілася за год на 3,2%.

Па-ранейшаму ў Беларусі вучыцца больш за ўсё туркменаў, але ўпершыню за апошнія пяць гадоў іх доля апусцілася ніжэй за 50% ад агульнай колькасці замежнікаў.

Найбольш імкліва прырастае колькасць студэнтаў з Ірана, Шры-Ланкі і Індыі.

Дзень іранскага студэнта ў медуніверсітэце. Студэтнкі самі выбіраюць, ці насіць хустку. У Іране такой альтэрнатывы ў іх няма. Фота Дзмітрыя Зелянкоўскага, bsmu.by

Колькасць студэнтаў-замежнікаў у беларускіх ВНУ ў 2017/2018 навучальным годзе

  1. Туркменістан — 7108 (7911)
  2. Расія — 1499 (1594)
  3. Іран — 943 (793)
  4. Кітай — 875 (759)
  5. Таджыкістан — 455 (417)
  6. Нігерыя — 445 (530)
  7. Шры-Ланка — 391 (294)
  8. Азербайджан — 389 (446)
  9. Індыя — 340 (226)
  10. Ліван — 339 (285)
  11. Казахстан — 232 (302)
  12. Украіна — 223 (283)
  13. Турцыя — 81 (94)
  14. Літва — 80 (98)

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930