Знайсці
15.01.2018 / 16:272РусŁacБел

На Чарнобыльскай АЭС пабудавалі сонечную электрастанцыю, наўпрост ля саркафага чацвёртага энергаблока

10 студзеня 2018 года генеральны дырэктар Rodina Energy Group распавёў аб завяршэнні будаўніцтва першай невялікай сонечнай электрастанцыі магутнасцю 1 мегават, якая складаецца з 3800 фотаэлектрычных панэляў, усталяваных на плошчы 1,6 га усяго ў сотні метраў ад чацвёртага рэактара Чарнобыльскай АЭС, накрытага двума саркафагамі, распавядае Seeker.

На заднім плане за сонечнымі панэлямі бачны саркафаг чацвёртага энергаблока ЧАЭС. Фота: Genya Savilov/AFP/Getty Images.

Станцыя зможа забяспечваць электраэнергіяй невялікі пасёлак, альбо дзьве тысячы гарадскіх кватэр. 

У далейшых планах кіраўніцтва Solar Chernobyl, якая займаецца праектам, — устаноўка новых сонечных панэляў. Сонца над Украінай больш, чым, напрыклад, над Нямеччынай, і выкарыстоўваць зямлю ў зоне адчужэння інакш практычна немагчыма, таму аднаўляльная энергетыка здаецца лагічным рашэннем і ўкраінскім чыноўнікам, і інвестарам: праектам ужо зацікавіліся французская кампанія Engie SA і кітайскія System Integration Technology Co. Ltd. ды China National Complete Engineering Corp.

У 2016 годзе кампанія Solar Chernobyl, сумесны праект украінскае Rodina Energy Group і нямецкага канцэрна Enerpark AG, пачала шукаць інвестараў для будаўніцтва сонечнай электрастанцыі ў зоне адчужэння. У канцы лістапада мінулага года аб тым, што будаўніцтва першай сонечнай электрастанцыі ў Чарнобылі набліжаецца да завяршэння, паведамляла агенцтва Bloomberg. Удакладнялася таксама, што аб'ём інвестыцый у будаўніцтва склаў 1 мільён еўра.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930