Знайсці
26.01.2018 / 14:472РусŁacБел

Віктар Шалкевіч рыхтуе сюрпрызы

Якія — можна будзе даведацца 10 лютага, падчас канцэрта ў Мінску.

10 лютага адбудзецца канцэрт барда Вiктара Шалкевiча «З вышынi 59 years old» у малой зале КЗ «Мiнск». Тое, што канцэрт выпаў на наступны дзень пасля дня нараджэння барда, аказалася выпадковасцю.

«Гэта адзіная зручная дата, якую нам запрапанавала КЗ Мінск, — гаворыць Вiктар. — Канцэрт робіцца раз на год, гэта, хутчэй за ўсё, сігнал маім гледачам і слухачам: «Я жывы і здаровы, прыходзьце!».

Калі яны прыходзяць, гэта таксама азначае, што яны жывыя і здаровыя, і тады канцэрт можна пачынаць.

На кожным канцэрце бывае нешта новае і цікавае, і гэты канцэрт выключэннем не стане.

Разам са мною выступяць піяніст Анатоль Кандыба і гітарыст Юры Хілавец — гэта мае старыя добрыя сябры і прыстойныя музыкі!

У мінулым годзе я запісаў на студыі гукарэжысёра Вячаслава Банкевіча ў Баранавічах новы альбом, ён выйдзе ў гэтым годзе, а калі і як ён будзе называцца залежыць ад выдаўцоў і мастака Алеся Сурава. Магчыма, у гэтым годзе выйдзе калядная опера «Галілейская гісторыя».

Да пабачэння на канцэрце!»

Канцэрт Віктара Шалкевіча пройдзе ў Малой зале КЗ «Мінск» 10 лютага. Пачатак а 19 гадзiне

Квiткі каштуюць ад 15 да 25 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930