Даслаць навіну
Знайсці
12.01.2018 / 20:39 130

Хлопцу, які адбіваў дэманстрантаў у агентаў у цывільным, пагражае да 6 гадоў

«Марш недармаедаў», які прайшоў у Мінску 15 сакавіка мінулага года, скончыўся масавай бойкай каля тралейбуса на плошчы Бангалор. Сілавікі ў цывільным паспрабавалі затрымаць там групу анархістаў, якія хавалі свае твары. Цяпер аднаму з мінакоў, якія дапамаглі адбіваць анархістаў з рук сілавікоў, пагражае да 6 год зняволення, паведамляе Еўрарадыё.

Пратэстоўцы тады — дзякуючы дапамозе неабыякавых мінакоў — змаглі адбіцца і з'ехалі ў тралейбусе. Многіх з іх ўсё-такі затрымалі праз некалькі прыпынкаў, на скрыжаванні вуліцы Максіма Багдановіча і праспекта Машэрава.

На наступны дзень затрыманых (акрамя траіх выпадковых пасажыраў, якія трапілі ў міліцыю разам з усімі астатнімі, але пазней былі адпушчаныя) судзілі і пакаралі суткамі адміністрацыйнага арышту.

Павялічыць выяву

На фота бачна мужчыну ў чырвонай куртцы, які дапамагае анархістам. Праз некалькі дзён міліцыя вылічыла і затрымала яго. Затрыманага мінчука клічуць Святаслаў Б. Ён нарадзіўся 18 красавіка 1986 года ў Вілейскім раёне (Мінская вобласць), па прафесіі — будаўнік.

Шэсць гадоў таму Святаслаў Б. ўжо фігураваў у крымінальнай хроніцы па рэзананснай справе: яго судзілі за ўдзел у беспарадках на плошчы Незалежнасці пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Хлопца затрымалі адным з апошніх, 15 чэрвеня 2011 года. Крымінальная справа тады ўжо была фактычна закрытая, па ёй адбыліся дзясяткі судоў.

12 кастрычніка 2011 года суддзя Маскоўскага раёна Мінска Алена Рудніцкая пакарала Святаслава Б. трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Суд прымяніў у дачыненні да яго артыкул 70 КК і палічыў магчымым вынесці прысуд меншы за мінімальную мяжу, прадугледжаную за ўдзел у масавых беспарадках.

Суддзя патлумачыла гэта наяўнасцю змякчаючых абставін — маладога ўзросту (хлопцу было ўсяго 25 гадоў) і наяўнасці ў яго месца працы. Цяпер жа яму пагражае значна даўжэйшы тэрмін зняволення:

«Праверкі па ўказаных фактах праводзіліся ўпраўленнем Следчага камітэта па гораду Мінску. Была распачатая крымінальная справа па 339 артыкуле Крымінальнага кодэкса «Хуліганства». Падчас расследавання абставін здарэння было выяўлена, што абвінавачаны, жыхар Мінска, ужыў гвалт у дачыненні да мужчыны на прыпынку грамадскага транспарту, ведаючы пра тое, што той з'яўляецца супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Гэта было пэўна ўстаноўлена падчас расследавання справы. Яна была перакваліфікаваная на артыкул 364. Расследаваная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд», — паведаміў Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

Максімальнае пакаранне па артыкуле 364 КК «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» — пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.

Чытайце таксама: Мова наша. Хто такія шуняўкі і якое паходжанне прозвішча Шуневіч?

euroradio.fm

0
raul gonzalez / адказаць
16.01.2018 / 10:05
милиция нашла людей в штатском ? Почему они не в форме- одеты как бандформирование ?  
0
Знаю / адказаць
17.01.2018 / 07:02
Юрчелини, такие строители, как их достаточно расплодится, строят и ДНР и ЛНР. А инструмент-оружие заимствуют у ошарашенных криками сердобольных правоохранителей.
0
дмитрий / адказаць
18.01.2018 / 13:21
зная о том, что тот является сотрудником органов внутренних дел https://nn.by/?c=ar&i=203125&lang=ru
А где док-ва что знал?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31