Даслаць навіну
Знайсці
12.01.2018 / 20:41 35

Поўны спіс дзіцячых садкоў з беларускамоўнымі групамі ў Мінску

На сайце Svaje.by з’явілася актуальная на сёння карта ўсіх дзіцячых садкоў сталіцы, у якіх дзеці могуць навучацца па-беларуску. Падобнай карты дагэтуль не было, усім зацікаўленым бацькам даводзілася самастойна звяртацца па гэтую інфармацыю, прасіць і пісаць афіцыйныя запыты.

Павялічыць выяву

Сыны Алеся Сапегі Марк (злева) і Ларс. Фота Алеся Сапегі.

Гэты спіс дашкольных устаноў са звесткамі Міністэрства адукацыі на 2017/2018 год апынуўся ў руках грамадскасці дзякуючы намаганням актыўнай беларускай маладой мамы, вядомай архітэктаркі і дызайнеркі Аляксандры Баярынай. Яна ж перадала яго камандзе Svaje.by, якія літаральна за некалькі дзён нанеслі ўсе 102 садкі на мапу і распрацавалі зручную форму зваротнай сувязі з бацькамі.

Мінчанка стварыла чат для бацькоў, якія хочуць беларускамоўны садок

Павялічыць выяву

«Мы не ўпэўненыя, што ўсе гэтыя беларускамоўныя групы насамрэч беларускамоўныя. Дакладна беларускамоўныя два сады — №187 і №534 — дзе навучанне вядзецца цалкам па-беларуску. Мы падазраем, што большасць астатніх груп — гэта фікцыя, таму заклікаем бацькоў пісаць водгукі. У нас для гэтага на сайце ўсё ёсць, пад кожным садком можна напісаць, якая там рэальная сітуацыя», — каментуе заснавальнік праекту Svaje.by Павел Колас.

Цяпер бацькоўская супольнасць можа сфармаваць праўдзівыя рэйтынгі ўсіх гэтых 102 садкоў. Вы аўтарызуецеся [можна праз фэйсбук], клікаеце на любы сад, каб пабачыць больш падрабязную інфармацыю пра яго ды кантакты і націскаеце «Пакінуць водгук». Тут вы бачыце над полем для каментавання тры пункты: персанал, матэрыяльная база, мова. Насупраць іх стаяць зорачкі — яны і вызначаюць рэйтынг сада па кожным з пунктаў.

Павялічыць выяву

Возьмем пункт «Мова»:

  • 1 зорачка — «Адна назва, ніхто па-беларуску не гаворыць»
  • 2 зорачкі — «Можна пачуць асобныя словы па-беларуску»
  • 3 зорачкі — «Супрацоўнікі часткова размаўляюць па-беларуску, дзетак беларускамоўных вобмаль»
  • 4 зорачкі — «Персанал размаўляе пераважна па-беларуску, ёсць беларускамоўныя дзеці ў групе»
  • 5 зорачак — «Выдатна! Усё па-беларуску!»

«Што тычыцца саміх водгукаў, то мы зрабілі магчымасць дасылаць іх ананімна, не ад свайго імя. Гэта зроблена, каб ніхто ў садку не меў зуб, калі водгук не вельмі добры. Тым не менш, адправіць яго можна толькі аўтарызаваўшыся. Гэта значыць, што Svaje.by будуць ведаць, хто пакінуў водгук, але больш нікому гэтая інфармацыя не будзе даступная. Усе водгукі публікуюцца толькі пасля праверкі, яны будуць перачытвацца мадэратарам, — тлумачыць Павел. — Калі карыстальнік упершыню адпраўляе водгук, то сайт прапануе яму прайсці смс-праверку па нумары тэлефона. Але калі хтосьці не захоча яе праходзіць, гэта не страшна, водгук усё адно захаваецца».

Карта беларускамоўных садкоў Мінска

На садках каманда праекта не збіраецца спыняцца, хутка абяцаюць апублікаваць спіс усіх школ Мінска з беларускамоўным навучаннем.

Таксама Павел кажа, каб бацькі з абласных гарадоў, зацікаўленыя ў стварэнні такіх карт садоў і школ для іх рэгіёна, пісалі пра гэта і дасылалі інфармацыю на Svaje.by. Будзе запыт — будзе і мапа.

Nina.nn.by

0
974 / адказаць
17.01.2018 / 14:47
Глядзі ты, колькі маскоўцаў набегла! Сто год мінула, а ўсё карціць "забіць тывогу па той мове, якой азваўся беларус". Што тут дадаць? падзякаваць усім, хто стварае Беларусь на Беларусі. І яшчэ: "калі цябе лаюць ворагі, стары Гегель, ты на правільным шляху".
0
Сяргей / адказаць
19.02.2018 / 11:53
Дзякуй, але няма астатних гарадоу.
0
Мара / адказаць
29.10.2018 / 23:02
Больш за ўсё зорачак мае дзіцячы клуб Зорачкі на Аваенгарднай. zorachki.by
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31