Знайсці
12.01.2018 / 18:531РусŁacБел

У Мінску чыноўніцу агенцтва дзяржрэгістрацыі асудзілі на 4,5 года

Былы спецыяліст па тэхнічнай інвентарызацыі РУП «Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» прысуджаная да 4 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Разам з ёю суд пакараў яшчэ дзве асобы — былога агента па нерухомасці за даванне хабару на 3 гады калоніі агульнага рэжыму і ўладальніцу прыватнай фірмы за падбухторванне да давання хабару на два гады выпрабавальнага тэрміну з абавязковым з'яўленнем у міліцыю па выкліку і да штрафу ў 1225 рублёў.

Усе тры фігуранткі справы ўдзельнічалі ў незаконных перапланаваннях офісных і жылых памяшканняў, а супрацоўніца РУП «Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» уносіла заведама ілжывыя звесткі ў пашпарты аб'ектаў нерухомасці. За кожны такі дакумент, паводле звестак следства, яна атрымлівала не меней за $100.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930