Знайсці
12.01.2018 / 17:243РусŁacБел

МУС паведаміў пра колькасць парушальнікаў тэрмінаў бязвізавага рэжыму ў 2017 годзе

Усяго за мінулы год па правілах бязвізавага руху Беларусь наведалі каля 80 тысяч іншаземцаў з 65 дзяржаў. Больш за ўсё гасцей было з Нямеччыны — 12,7 тыс; Польшчы — каля 7,6; Італіі — 6,7. За ўвесь час дзеяння рэжыму зарэгістравана каля 500 парушэнняў. Паводле словаў начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксея Бегуна, гэта «кропля ў моры».

«Мы ўзмацнілі інфармацыйную працу сярод тых асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыю нашай дзяржавы, у аэрапорце размецілі два білборды, дзе на пяці міжнародных мовах змяшчаецца інфармацыя аб асноўных аспектах знаходжання ў нашай краіне, падобная інфармацыя размешчана на ведамасным сайце МУС», — сказаў ён

У ліку тых, што «правініліся», у асноўным, грамадзяне Еўрасаюза, якія ў праз пэўныя абставіны дапускаюць нязначныя парушэнні, звязаныя з рухам па тэрыторыі сумежных дзяржаў. Беларускія праваахоўнікі вельмі лаяльныя да такіх парушэнняў, і, як правіла, абмяжоўваюцца штрафамі альбо папярэджаннямі. Да злосных парушальнікаў прымяняюцца больш сур'ёзныя санкцыі, аж да дэпартацыі і забароны на ўезд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930