Даслаць навіну
Знайсці
12.01.2018 / 16:23 58

«Рэгнумавец» Паўлавец прызнаўся, што атрымліваў грошы ад расійскага пасольства

Працягваецца суд над трымя «рэгнумаўцамі» Юрыем Паўлаўцом, Сяргеем Шыптэнкам і Дзмітрыем Алімкіным, якім інкрымінуецца распальванне варожасці і незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць.

Рэпартажы з суда робіць расійскі рэсурс eadaily.com.

Звяртаюць на сябе ўвагу раней невядомыя дэталі: калі пачалі разбіраць электронную перапіску Паўлаўца, высветлілася, што ён перапісваўся з пасольствам Расіі ў Беларусі.

Адвакатка падсуднага пакпіла з гэтага: «Ці не спрыяе пасольства Расіі незаконнаму прадпрымальніцтву?» — спытала яна ў суддзі.

А вось як Паўлавец пракаментаваў гэтае супрацоўніцтва.

«Ён заявіў, што пісаў для сайта «Вместе с Россіей», які дзейнічае пад эгідай пасольства. Сайт некамерцыйны, але пасольства ўзяло на сябе абавязкі па грашовым узнагароджванні аўтараў», — цытуе Паўлаўца eadaily.com.

На пытанне, як ён атрымліваў грошы, Паўлавец сказаў, што гатоўкай: «Гэта вядомы факт, у тым ліку праваахоўным органам і КДБ», — сказаў Паўлавец.

Аб чым піша сайт пад патранажам расійскага пасольства?

У прыватнасці, там можна ў самых красамоўных фармулёўках прачытаць пра тое, як «спусцелую Латвію абжываюць дзікія жывёлы», як «бандэраўцы маглі б павучыцца ў беларускіх вучоных перад тым, які ісці на штурм Кіева», што «беларускія ўлады толькі русафобіяй не абмяжоўваюцца».

АЯ

0
eph / адказаць
15.01.2018 / 03:57
Morzh, давай пака, в масквэ переживай, - выборы на носу...
0
Мулла Омар / адказаць
15.01.2018 / 17:05
беларус, порно на других ресурсах озабоченный ты наш.
0
lazy-bones / адказаць
16.01.2018 / 08:09
будзє пришпільна, калі улада скаристає гени випадак ди увядзє паводлє расєйскага узору паймо замєжни аґєнт дзєля смі, структурау, орґанізацияу ди парсунау......
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31