Знайсці
12.01.2018 / 14:1834РусŁacБел

Мінгандлю прапануе вырабляць у Беларусі смартфоны, кавамашыны, кандыцыянеры і пасудамыйныя машыны

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прадставіла новы спіс тавараў, вытворчасць якіх прапануецца распачаць у Беларусі ў рамках праграмы па імпартазамяшчэнні.

У прыватнасці, прапануецца наладзіць выпуск смартфонаў з хуткасным інтэрнэтам, поштай, магутнай аперацыйнай сістэмай і праграмамі, якія дазваляюць рэдагаваць выявы, тэкставыя дакументы. 

Не меншыя патрабаванні міністэрства выстаўляе для кандыцыянераў: іх хочуць бачыць з паніжаным узроўнем шуму, магчымасцю рэгулявання паветранага патоку, функцыяй убудаванага таймера, фільтрам ад непрыемных пахаў «Fresh Air», рознага дызайну.

Таксама ў дакуменце згадваюцца такія тавары як пасудамыйныя машыны, блэндары, мультываркі, электрашрубавёрты, тэрмакубкі, фіранкі на ванну, электрабрытвы, эпілятары, сярпы і дзясяткі іншых рэчаў. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера