Знайсці
12.01.2018 / 17:02РусŁacБел

Карэйцы стварылі гнуткія OLED-ніткі для «разумнага адзення», якія можна ўключаць і выключаць

Карэйскія навукоўцы распрацавалі недарагую тэхналогію вытворчасці гнуткіх OLED-валокнаў, якія маюць параўнальную з плоскімі OLED-дысплеямі яркасць. Даследчыкі паказалі, што такія валокны можна заплятаць у тканіны і, напрыклад, выкарыстоўваць для стварэння «разумнага адзення», паведамляецца ў працы, апублікаванай у часопісе Nano Letters.

У аснове такіх нітак ляжыць палімернае валакно (у сваёй працы даследчыкі для прыкладу выкарыстоўвалі поліэтылентэрэфталат). На гэтую аснову наносяцца некалькі слаёў іншых матэрыялаў: першыя пласты ўтвараюць катод, наступныя ўяўляюць сабой інжэкцыйны пласт, а самыя верхнія — анод. Асаблівасць распрацаванай тэхналогіі заключаецца ў тым, што амаль усе пласты наносяцца простым метадам нанясення апусканнем, і толькі апошні пласт алюмініевага анода наносіцца тэрмічным напыленнем.

Пры даследаванні валокнаў выявілася, што іх яркасць дасягае дзесяці тысяч кандэл на квадратны метр. Для параўнання, максімальная яркасць сучасных OLED-дысплеяў, якія выкарыстоўваюцца ў смартфонах і тэлевізарах, звычайна складае некалькі сотняў кандэл на квадратны метр.

Таксама даследчыкі пратэставалі механічныя ўласцівасці валокнаў. Высветлілася, што яны захоўваюць каля 90% сваёй эфектыўнасці пры дэфармацыі расцяжэння 4,3%.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930