Даслаць навіну
Знайсці
12.01.2018 / 10:41 10

«І болей яна не лятала!»: беларускамоўны панк патроліў адбор «Еўрабачання» песняй пра юную чайку і юную качку

Беларускамоўны панк-паэт Віктар Лупасін прыйшоў на адбор «Еўрабачання» з песняй пра юную чайку, і юную качку, і чалавека, які застрэліў іх з двухстволкі: «І болей яна не лятала!».

«Нос і сумленне даецца адзін толькі раз!» — хацеў бы я бачыць твары журы поп-конкурсу, калі яны гэта слухалі.

35-гадовы Віктар Лупасін, вядомы таксама пад псеўданімам Віктар Ываноў — паэт і музыкант. 

Ён вучыўся на мехмаце БДУ. Разам з Віктарам Жыбулем быў заснавальнікам арт-панк-гурту «Засралі казарму». 

Свае эпатажныя творы ён выконвае са сцэны, а друкуе пераважна ў альтэрнатыўным друку («Ё», «Вясковыя могілкі», «Хню», «Літаратурны квартал», «In Вільня veritas»).

Піша ён розныя прыколы, у тым ліку стварыў санетны цыкл «Аўтамабілі СССР».

Сяргей Гезгала

0
я ў захапленні! / адказаць
13.01.2018 / 13:36
Цудоўна! Брава, брава! Біз, біз!
0
Яўген / адказаць
13.01.2018 / 15:04
У Лупаіна зараз новы праект: "Зеленахвостыя"!)
0
Forrest Gump / адказаць
13.01.2018 / 18:17
Чалавек выкарыставаў магчымасць, каб ізноў нагадаць аб сваім існаванні.
ВЫДАТНА! АДМЕТНА! ВЫБІТНА!
Я ўпэнены, што да эфіру трэба дапускаць усялякіх незвычайных істот, каб крыху ўзбадзёрыць людзей. Каб яны разумелі, што яны адэкватныя, у параўнанні з "жывымі лялькамі".

Непараўныльны ЛУПАСІН!!! Яшчэ раз: БРАВО!

 У наступным годзе раю яму выйсці ў вобразе жанчыны, альбо сабака на павадку ў руках жанчыны, каб цалкам высвятліць адсутнасць у Беларусі асоб мужчынскага полу і адзначыць, дзе знаходзіцца месца рэшткам мужчынскага падабенства і каго яны павінны слухацца. Я б так зрабіў. Але ж мяне напэўна як тую качку на падыходзе да Менска... развярнуць і узад... адправяць...
Наперад, Віктар! Вы ўсіх пераможам!!! Я за вас - ЗА БЕЛАРУСЬ! А, якая розніца? ЗА, альбо ЖЫВЕ? Абое рабое...
Жартую. Сур'ёзна. Сур'ёзна жартую.
БІЗ, БІЗ!!!


 

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31