Знайсці
12.01.2018 / 10:3527РусŁacБел

У Разані цяжарнай двойняй беларусцы адмовілі ў бясплатнай медыцынскай дапамозе

Савет пры прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека ўзяў пад кантроль сітуацыю з парадзіхай з Беларусі, жонкай расійскага вайскоўца, якой адмаўлялі ў бясплатнай медыцынскай дапамозе ў Разанскім абласным перынатальным цэнтры. Пра гэта паведамляе прэс-служба Савета.

Паводле звестак праваабаронцаў, цяжарная двойняй жонка прапаршчыка расійскай вайсковай часткі атрымала адмову страхавой кампаніі ў афармленні поліса абавязковага медыцынскага страхавання, бо не мела дазволу на часовае пражыванне на тэрыторыі Расіі.

7 студзеня беларуска паступіла ў перынатальны цэнтр з крывацёкам і схопкамі на 34-м тыдні цяжарнасці, ёй медыкаментозна спынілі радавую дзейнасць і паклалі ў платную палату. Праз двое сутак радавая дзейнасць зноў пачалася і была спыненая медыкамі. У цяперашні час стаіць пытанне аб тым, каб перавесці жанчыну ў іншую бальніцу, бо ў перынатальным цэнтры адмаўляюцца паўнавартасна абслугоўваць грамадзянку Беларусі без АМС (поліса абавязковага медыцынскага страхавання).

У Савеце адзначылі, што па законе РФ «Аб статусе вайскоўцаў» члены сем'яў ваеннаслужачых маюць права на медыцынскую дапамогу ў медыцынскіх арганізацыях дзяржаўнай або муніцыпальнай сістэм аховы здароўя і падлягаюць абавязковаму медыцынскаму страхаванню на агульных падставах з іншымі грамадзянамі.

Акрамя таго, радавая дзейнасць, якая пачалася раней за тэрмін, для жанчыны цяжарнай двойняй з ускладненнямі з'яўляецца жыццёпагражальным станам, а значыць, роды ў яе павінны прымаць бясплатна незалежна ад адсутнасці грамадзянства і поліса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера