Даслаць навіну
Знайсці
12.01.2018 / 09:58 19

Былы фігурант справы «Белага легіёна» прысуджаны да хатняй хіміі за захоўванне патрона

Павялічыць выяву

Фота Улада Швядовіча

Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд былому фігуранту справы «Белага легіёна» дызайнеру Андрэю Бяляўскаму. Яго абвінавачвалі ў незаконным захоўванні боепрыпасу — патрона 7,62 мм да аўтамата Калашнікава. Суд прысудзіў яго да 1 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Нагадаем, крымінальная справа за незаконнае захоўванне боепрыпасу на Бяляўскага завялі літаральна адразу ж, як Следчы камітэт паставіў кропку ў разглядзе з фігурантамі справы «Белага легіёну» (па артыкуле пра ўзброенае фарміраванне). Па інкрымінаваных яму артыкуле — ч.2. арт. 295 КК - Бяляўскаму пагражала пакаранне ў выглядзе папраўчых работ або да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Патрон у Бяляўскага знайшлі супрацоўнікі КДБ падчас ператрусу ў рамках гэтага разбору 24 сакавіка 2017 года. Сам абвінавачваны пры вобшуку не прысутнічаў — у той час ён знаходзіўся ў СІЗА. Эксперты прызналі патрон баявым. Бяляўскі расказаў, што знайшоў яго. У пачатку лета 2013 года абвінавачваны набыў у прыватнай асобы аўтамабіль Jeep Grand Cherokee ў горадзе Рэчыцы. У каго - не памятае. Потым прыехаў у Мінск і праз нейкі час выявіў ў аўтамабілі пад заднім сядзеннем, дзе захоўваўся дамкрат, патрон. Бяляўскі аднёс яго дадому, паклаў у скрыню стала і забыўся пра яго.

У судзе Бяляўскі віну цалкам прызнаў і раскаяўся ў зробленым.

Пракурор прасіў для абвінавачанага 1 год абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, адвакат - абмежавацца штрафам.

Tut.by

0
Віктар / адказаць
13.01.2018 / 08:40
Навошта патрон без зброі? Тут і так зразумела як ён ў хлопца з'явіўся.
0
Ян-Севярын Бакей / адказаць
13.01.2018 / 13:12
Аўтуховічу некалі пяць гадоў за пяць патронаў ўляпілі, і ад званка да званка...
(Пы.Сы. Пры такой арыфмэтыцы- патрон=год што будуць рабіць з тым, у каго пара-тройка ражкоў ад АКМ выявіцца? ці - стужка ад "максіма" ці там "МГ-600"? ці - гэта якраз залежыць ад таго, у КАГО выявіцца, калі разам з каларадскай стужкаю і самапальнымі медалямі ДНР, то , можа, і падзяку вынясуць, на працу ўладкуюць да Шуневіча?)
0
Саша / адказаць
15.01.2018 / 15:55
Закон для всех один. Нарушил - отвечай. Патрон законодательно признается боеприпасом.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31