Знайсці
11.01.2018 / 20:3110РусŁacБел

У фінал нацыянальнага адбору «Еўрабачанне-2018» прабіліся 11 удзельнікаў. Па-беларуску спяваюць Shuma і Adagio ВІДЭА

11 студзеня ў Мінску адбылося нацыянальнае праслухоўванне музыкаў, якія падалі заяўку на ўдзел у конкурсе песні «Еўрабачанне-2018». Па выніках праслухоўвання за пуцёўку на міжнародны песенны конкурс у Лісабон пазмагаюцца 11 прэтэндэнтаў, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

Фіналістамі сталі:

1. ALEN HIT, «I don't сare»
2. Adagio, «Ты і я»
3. Lexy, «Ain’t you»
4. Соф'я Лапіна, «Gravity»
5. Napoli, «Chasing rushes»
6. Alekseev, «Forever»
7. Анастасія Малашкевіч, «World on fire»
8. Гюнеш, «I won’t cry»
9. Кірыл Гуд, «Deja Vu»
10. Радиоволна, «Subway lines»
11. Shuma, «Хмаркі»

Ужо ў аўторак фіналісты даведаюцца, у якім парадку яны будуць выходзіць на сцэну — апоўдні адбудзецца лёсаванне. Само ж фінальнае шоу запланаванае на 16 лютага. У жывым эфіры гледачы і журы выберуць пераможцу праекта, які прадставіць Беларусь на «Еўрабачанні-2018». У сённяшнім праслухоўванні прынялі ўдзел амаль сто выканаўцаў.

Беларускамоўных выканаўцаў сярод фіналістаў два: Adagio ды Shuma.

Shuma спявае ў цікавым этна-стылі. Але для адбору Shuma выбрала, бадай, не найлепшую, не еўравізійную песню. 

А вось Adagio звярнула на сябе ўвагу дасканалым вакалам і «спетасцю»:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930