Знайсці
11.01.2018 / 20:1317РусŁacБел

Маці хлопчыка з рэкламы H&M сказала, што думае пра «расісцкі» швэдар

Скандал вакол худзі з надпісам «Самая крутая малпа ў джунглях» ніяк не ўляжацца. Спачатку са шведскім вытворцам адмовіўся супрацоўнічаць канадскі рэпер The Weeknd, а пасля — амерыканскі рэпер G-Eazy, які падрыхтаваў з H&M сумесную калекцыю.

Але маці хлопчыка, які пазіраваў у худзі, не лічыць, што тут ёсць расізм.

«Я маці, і гэта адна з соцень рэчаў, у якіх пазіраваў мой сын. Я была з ім на ўсіх фотасесіях, і гэтая не стала выключэннем. Кожны чалавек мае права на сваё меркаванне пра гэтую сітуацыю. Я сапраўды не разумею [адкуль думкі пра расізм — заўв. Рэд.], але не таму, што не хачу разумець, а таму, што мой лад мыслення не дапускае такіх думак. Выбачайце», — пракаментавала Тэры Манга.

Профільная выява Тэры Манга ў фэйсбуку.

Брэнд ужо выдаліў скандальны здымак і зняў з продажу гэтае худзі. Кампанія патлумачыла, што гэта было абсалютнай выпадковасцю, бо супрацоўнікі не думалі пра расавыя і культурныя асаблівасці і, адпаведна, не ўлічвалі гэта. Кампанія запэўніла, што асэнсавала ўпушчэнне і надалей будзе рабіць усё, каб падобны канфлікт не паўтарыўся.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера