Даслаць навіну
Знайсці
11.01.2018 / 18:33 305

Беларусы ва Украіне адмовіліся здымаць георгіеўскую стужку з машыны — мясцовы дэпутат выклікаў на іх паліцыю і ветэранаў АТА

10 студзеня машыну, на лабавым шкле якой быў сцяжок з выявай георгіеўскай стужкі заўважыў дэпутат Івана-Франкоўскай мясцовай рады. Аўто належала пяцярым беларусам — трое мужчынаў і дзве жанчыны прыехалі ў Карпаты як турысты.

Павялічыць выяву

Украінец Андрэй Марыйчын прапанаваў беларусам зняць стужку, тыя адмовіліся, паведамляе ўкраінскае выданне Курс. Тады ён скруціў нумары ад машыны, каб турысты не з’ехалі, і выклікаў паліцыю. Таксама дэпутат патэлефанаваў сябрам-ветэранам АТА.

Прыехалі і першыя, і другія. Паліцыя растлумачыла турыстам, што ва Украіне георгіеўская стужка заканадаўча забароненая. Беларусаў адвезлі ў паліцыю, пасля прысудзілі максімальна магчымы штраф памерам у 2,5 тысячы грывен (каля 180 рублёў).

«Перад паліцыяй прыехалі нашы хлопцы-аташнікі, чалавек 20, так што беларусы надоўга запомняць, якую сімволіку тут можна выкарыстоўваць. Суд і паліцыя — тое было для іх ужо як памілаванне», — паведаміў Андрэй Марыйчын.

 

УШ

4
Marja / адказаць
15.01.2018 / 20:55
Очень правильно сделали украинцы. Таких наглых надо учить. Жаль, штраф небольшой. Но хоть так
4
касманаўт / адказаць
16.01.2018 / 11:13
Трэба было нашмат большы штраф даць! Божа, стужкі чапляюць яны - а сорамна мне
2
Делайте так всегда и скоро к вам и белорусы перестану / адказаць
18.01.2018 / 23:47
Нешта пакуль у Крым, як стаў расейскім, перасталі езьдзіць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31