Знайсці
11.01.2018 / 16:0914РусŁacБел

10-гадовага хлопчыка, якога шукалі ў Мінску, праз суткі знайшлі ў Чыжоўцы

10-гадовага Данііла Сакалоўскага, які знік днём 10 студзеня, знайшлі ў чацвер днём у мінскай Чыжоўцы, на вуліцы Галадзеда. З моманту знікнення прайшлі суткі.

Людзі, якія бачылі фота дзіцяці на арыенціроўцы, паведамілі пра яго пошукава-выратавальнаму атраду «Анёл». Хлопчыка знайшлі каля аптэкі на вул. Галадзеда.

Да пошуку дзіцяці ўчора падключыліся пошукава-выратавальны атрад «Анёл», міліцыя, сваякі і суседзі. Адразу бацькі Данііла абышлі гандлёвыя цэнтры і крамы, у якіх яны часта бываюць з дзецьмі: «Галілеа», «Е-Сіці» на вуліцы Дзянісаўскай, крамы «Гіпа» і «Еўраопт» у Лошыцы. У мінулым годзе з Даніілам ужо здарылася гісторыя, калі хлопчык знік на некалькі гадзін. Ён атрымаў два балы, спалохаўся, што мама будзе яго лаяць, і падаўся гуляць у «Е-Сіці», там школьніка і знайшлі.

У гэты раз напярэдадні знікнення ў школе выйшаў канфлікт.

— Нешта яны там не падзялілі, і сына абвінавацілі ў тым, што ўзяў чужых бонсцікаў. Ніхто яго за руку не злавiў, але тым не менш, — распавяла мама Вера. — А мой муж, які ў гэтай жа школе працуе настаўнікам, узяў сына за руку і сказаў: «Ідзі, патэлефануй бабулі і раскажы, што ты сёння зрабіў». У іх з бабуляй цесная сувязь. Мабыць, Данік пакрыўдзіўся… Аднакласнікі казалі, што пасля гэтай размовы сын плакаў на ўроку, хоць гэта на яго не падобна.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера