Знайсці
11.01.2018 / 11:1756РусŁacБел

Лукашэнка: Беларуска-расійская мяжа стала самай дзіўнай мяжой у Еўропе

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу на працягу 2018 года ўрэгуляваць рознагалоссі з расійскім бокам у пагранічнай сферы. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па лібералізацыі візавага рэжыму, піша БелТА.

president.gov.by

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што рацыянальныя і цалкам вытлумачальныя дзеянні Беларусі ў частцы лібералізацыі візавага рэжыму для замежнікаў выклікаюць насцярожанасць партнёра па Саюзнай дзяржаве.

«З лютага 2016 года беларуска-расійская мяжа набыла негалосны статус, як яе часта называюць у інтэрнэце і ўсюды, «самай дзіўнай мяжы ў Еўропе». З гэтага часу расійскі бок без афіцыйнага паведамлення пачаў ажыццяўляць паўнавартасны пашпартны кантроль у дачыненні да ўсіх асоб, якія едуць на аўтамабільным транспарце, а затым — на авія- і чыгуначным», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны звярнуў увагу, што ўраду, Міністэрству замежных спраў і іншым зацікаўленым ведамствам неабходна вырашаць гэтае пытанне, не спіхваючы на кіраўніка дзяржавы. «Гэта не нармальна, калі паміж дзвюма братэрскімі дзяржавамі і народамі зноў аднаўляецца мяжа, якую мы з такой цяжкасцю здымалі больш за 20 гадоў таму. Не ведаю, каму гэта трэба», — сказаў ён.

Расійскі бок зыходзіць нібыта з меркаванняў бяспекі. «Але аб якой бяспецы можа быць гаворка, калі ў нас сумесныя спісы замежнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы. Ніхто не можа ўехаць, хто знаходзіцца ў гэтых спісах. Хто не знаходзіцца, мае права ўехаць, пакуль не трапіць у гэтыя спісы.

Таму ўсялякія адгаворкі і спасылкі на тое, што ў нас нібыта не тое тут робіцца, і таму ўводзіцца мяжа, няправільныя», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Больш за тое, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, паміж сілавымі ведамствамі Беларусі і Расіі наладжана вельмі канструктыўнае і сістэмнае супрацоўніцтва, яны праводзяць сотні сур'ёзных і эфектыўных сумесных аперацый. «Але трэба разумець і тое, што, калі Расія ўздымае гэтае пытанне, значыць, пэўныя асцярогі існуюць. Трэба з расіянамі весці на гэты конт дыялог. Але закрывацца адзін ад аднаго нельга, гэта будзе дрэнны прыклад.

Ні беларускі народ, ні расіяне гэта не падтрымаюць і не ацэняць», — перакананы ён.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што трэба прадметна абмеркаваць, якія рознагалоссі захоўваюцца з расейскім бокам, якія меры неабходна распачаць, каб іх ліквідаваць. «Паралельна трэба вырашаць і пытанні рэадмісіі, бо нелегалы едуць да нас у асноўным праз Расію — пра гэта сведчыць статыстыка, — канстатаваў Лукашэнка. — Гэтыя пытанні трэба вырашаць канструктыўна, за сталом перамоваў. На працягу 2018 года ўсе пытанні трэба зняць. І жыць нам годна, паказваючы прыклад усім у свеце, як могуць жыць дружалюбныя народы і дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930