Знайсці
11.01.2018 / 12:282РусŁacБел

Навукоўцы падазраюць, што знайшлі на Марсе закамянелыя норы чарвякоў — ФОТА, зробленае марсаходам

Камеры марсахода Curiosity зафіксавалі дзіўныя структуры, якія могуць мець біялагічнае паходжанне, паведамляе партал Space.com.

Першапачаткова іх разглядзелі на чорна-белых фотаздымках навігацыйных камер. Але каманда праекта палічыла знаходку настолькі цікавай, што дала роверу каманду вярнуцца ў пункт здымкі і захаваць загадкавыя аб'екты з дапамогай каляровае камеры.

Знаходка мае выгляд «палачак» таўшчынёй 1-2 міліметры і даўжынёй да 5 міліметраў. Шмат гэта ці мала? Вядома, што такія «сляды» занадта вялікія для бактэрый. Калі гэта ўсё ж сляды жыцця, то, відавочна, макраскапічнага.

Дарэчы, менавіта гэтак на Зямлі выглядаюць скамянелыя норы дагістарычных чарвякоў.

Ёсць, аднак, і менш захапляльная версія: «трубачкамі» могуць аказацца канкрэцыі — мінеральныя структуры, якія ўзнікаюць без удзелу жыцця.

«К'юрыёсіці» абсталяваны разнастайнай апаратурай для хімічнага аналізу грунту, напрыклад, комплексам інструментаў ChemCam і рэнтгенаўскім спектрометрам APXS. Але вызначыць, ці маюць узоры біялагічнае паходжанне — няпростая задача нават для паўнавартасных зямных лабараторый.

Марсаход Curiosity ўяўляе сабой аўтаномную хімічную лабараторыю. Апарат быў запушчаны ў 2011 годзе ў межах місіі «Марсіянская навуковая лабараторыя» і прызямліўся на паверхню Чырвонае планеты праз 254 зямных сутак. Зараз ён даследуе частку рэльефа, што носіць назву «Хрыбет Веры Рубін». 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930