Знайсці
11.01.2018 / 09:4627РусŁacБел

Украінскі спявак хоча ўдзельнічаць у «Еўрабачанні» ад Беларусі. І песня моцная

Яго папярэдні кліп, «П'янае сонца», сабраў у Ютубе 34 мільёны праглядаў. 24-гадовы ўкраінскі спявак Alekseev мае і голас, і вобраз. І ён хоча ўдзельнічаць у Еўрабачанні ад Беларусі. Песня называецца Forever («Назаўжды»). 

Аднак вакол ягонай кандыдатуры адразу ўзнікла спрэчка. Alekseevа могуць не дапусіць да адбору, паколькі, магчыма, ён парушыў рэгламент.

Згодна з Палажэннем аб правядзенні адбору, «у праекце можа ўдзельнічаць песня (музыка і (або) тэкст), якая не была камерцыйна рэалізавана да 1 верасня 2017 г., распаўсюджаная праз сетку інтэрнэт, а таксама на любых носьбітах (аўдыёкасеты, кампакт-дыскі, міні-дыскі і інш.) пры продажы ці іншым спосабам, перададзена ў радыё- або тэлевізійны эфір, або па кабелі, а таксама выканана публічна».

Між тым Alekseev выконваў «Навсегда», расейскамоўную версію сваёй песні Forever ў часе тура «П'янае сонца».

У прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі Tut.by паведамілі, што ім ужо вядома пра гэтыя факты і яны правяраюць і ацэньваюць сітуацыю.

Па версіі спевака, раней на канцэртах у Кіеве і Стаўрапалі гучаў «кавалак песні «Навсегда», выкананы з абсалютна іншым тэкстам і з іншай мелодыяй». 

Alekseev (сапраўднае імя — Мікіта Аляксееў) стаў паўфіналістам украінскага тэлепраекта «Голас краіны» і здабыў папулярнасць на постсавецкай прасторы пасля выхаду песні «Пьяное солнце».

Спявае ён пераважна па-расейску. 

Песня «Навсегда» ў сваёй расейскай версіі ўжо набрала 3,2 мільёна праглядаў, а ў англамоўнай Forever — каля 60 тысяч. Песні беларускіх канкурэнтаў маюць нашмат менш праслухоўванняў.

Першы тур беларускага адбору на «Еўрабачанне» адбудзецца сёння, 11 студзеня. 

Акрамя Alekseevа, на «Еўрабачанне» ад Беларусі хочуць паехаць Shuma, што спявае ў беларускім этна-стылі, Гюнэш, Юзары, рэпер Вожык, гурт Napoli ды яшчэ амаль чатыры дзясяткі выканаўцаў.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031