Знайсці
10.01.2018 / 19:1128РусŁacБел

Заведзеная крымінальная справа супраць уладальніка мінскага ўніверсама «Цэнтральны»

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у дачыненні да кампаніі «НП-Сэрвіс» Івана Беразоўскага — паведамляе Tut.by са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй у кампаніі. Факт завядзення крымінальнай справы ў дачыненні да ўладальніка буйнога рытэйлера пацвердзілі і ў СК.

«Крымінальная справа заведзеная паводле ч.2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Па даручэнні следчых супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС у межах гэтай крымінальнай справы ў офісных памяшканнях кампаніі былі праведзены працэсуальныя дзеянні, гэта значыць ператрусы», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч.

«НП-Сэрвіс» займаецца дыстрыбуцыяй тавараў харчовай групы. Саўладальнік кампаніі, Іван Беразоўскі таксама кантралюе сетку з больш чым 50 харчовых крамаў «Хатні» і універсам «Цэнтральны» ў Мінску.

«У пятніцу ў кампаніі, буйнога дыстрыбутара, дзе працуе 2,5 тысячы чалавек, арыштавалі рахункі. Сума прэтэнзій, наколькі вядома, менш за 1 млн даляраў. Гэта мізэр для кампаніі, якая столькі падаткаў плаціць менш чым за месяц. Зразумела, што могуць быць падатковыя прэтэнзіі да кампаніі, але незразумела, навошта паралізоўвалі яе працу, ладзілі маскі-шоу. Тым больш калі ў мінулым годзе так гучна заявілі пра лібералізацыю і дэкрыміналізацыю ў дачыненні да бізнэсу», — пракаментаваў суразмоўца, знаёмы з сітуацыяй.

У Следчым камітэце ў сваю чаргу падкрэслілі, што са свайго боку прадпрымаюць усе магчымыя меры, з улікам следчай сітуацыі, для забеспячэння бесперабойнай працы і нармальнага функцыянавання суб'екта гаспадарання.

Сам Іван Беразоўскі паводле Tut.by знаходзіцца ў Лондане. Беразоўскі займае 61-ю пазіцыю ў топ-200 найболей уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі паводле «Ежедневніка».

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930