Даслаць навіну
Знайсці
10.01.2018 / 11:53 80

Акадэмік Лукашанец: Наспела неабходнасць увесці абавязковае тэсціраванне па беларускай мове пры паступленні ў любую ВНУ

Першы намеснік дырэктара па навуковай працы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук, акадэмік Аляксандр Лукашанец мяркуе, што наспела неабходнасць увядзення абавязковага тэсціравання па беларускай мове.

Пра гэта заявіў у інтэрв’ю агенцтву «Мінск-Навіны».

Павялічыць выяву

«Самым важным і актуальным для пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы становіцца адукацыйны аспект. Абедзве мовы ў сістэме адукацыі неабходна паставіць у аднолькавыя ўмовы.

Кожны вучань, заканчваючы школу, абавязаны валодаць дзвюма дзяржаўнымі мовамі настолькі, каб вольна карыстацца імі ў любой сферы, а выпускнік ВНУ — свабодна ажыццяўляць сваю прафесійную дзейнасць.

Асабліва гэта тычыцца педагогаў.

Лічу, што наспела неабходнасць увесці абавязковае тэставанне па абедзвюх мовах пры заканчэнні сярэдняй школы і пры паступленні ў ВНУ незалежна ад абранай спецыяльнасці.

Для службовых асоб валоданне дзвюма дзяржаўнымі мовамі павінна стаць абавязковай умовай прафесійнай падрыхтоўкі. Зразумела, каб сітуацыя змянілася, варта пашырыць беларускамоўнае асяроддзе», — заявіў акадэмік Лукашанец.

Апытанка

1
Бурык / адказаць
13.01.2018 / 20:45
Гэты акадэмік сам па-беларуску ледзь гаворыць...
2
Молгожата / адказаць
13.01.2018 / 21:40
Подобные националисты тестировщики были уничтожены а Германии в 1945 году по приговору международного трибунала
0
Ясь / адказаць
17.01.2018 / 18:53
Дык, у Беларусі дзейнічае Закон аб мовах (прынятый быў а 1991), паводле якога (артыкул 4) напроста патрабуецца:

Кожная службовая асоба мусіць валодаць абедзьвюмя дзяржаўнымі мовамі ў аб'ёме, дастатковым для выкананьня ёю сваіх службовых абавязкаў.

Закон ёсьць, алё ён масава сабатуецца...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31