Знайсці
10.01.2018 / 11:45РусŁacБел

Прадстаўлены першы ў свеце смартфон са сканерам адбітку пальца, убудаваным у дысплей 

На выставе спажывецкай электронікі CES, якая гэтымі днямі праходзіць у Лас-Вегасе, кітайская кампанія Vivo прадставіла першы смартфон са сканерам адбіткаў у дысплеі. Журналісты The Verge аднымі з першых пратэставалі прыладу з доўгачаканым новаўвядзеннем і склалі пра яе ўражанне.

Перш за ўсё варта адзначыць, што тэхналогія адрозніваецца ад таго, як многія яе ўяўляюць. Сканер здольны ідэнтыфікаваць карыстальніка па адбітку ягонага пальца толькі пры ўмове дотыку да канкрэтнай, а не любой часткі дысплея. Для зручнасці карыстальнікаў смартфон падсвятляе функцыянальную вобласць на экране.

«Сканаваць палец, прыкладаючы яго да дысплея, вельмі натуральна, — распавядае Улад Саваў, аглядальнік The Verge. — Адзінае, што адрознівае новую тэхналогію ад старой, — невялікая затрымка ў счытванні, якая адчуваецца пасля працы з флагманамі канкурэнтаў».

Вытворца не раскрывае ні дакладную дату з'яўлення смартфона ў вольным продажы, ні ягоны кошт, ні нават апаратныя харакатарыстыкі.

Улічваючы складанасць тэхналогіі размяшчэння дактыласкапічнага сканера пад дысплеем, спецыялісты выдання мяркуюць, што навінка з'явіцца ў продажы бліжэй да вясны 2018 года па кошце каля 600 даляраў.

Дагэтуль адсутнасць тэхналогіі ўбудавання сканера адбіткаў непасрэдна ў экран смартфонаў вымушала вытворцаў убудоўваць яго ў кнопкі, а адсутнасць прыдатных для гэтага кнопак прыводзіла да таго, што сканеры размяшчалі на задняй панэлі прылады, што многія лічылі вельмі нязручным. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031