Знайсці
10.01.2018 / 10:4337РусŁacБел

Сто францужанак на чале з Катрын Дэнёў падтрымалі права мужчын заляцацца

Яны сцвярджаюць, што «настойлівыя» заляцанні — гэта не злачынства.

Актрысы Катрын Дэнёў і Інгрыд Кавен, і яшчэ каля 100 вядомых французскіх персон раскрытыкавалі кампанію #MeToo, накіраваную супраць сэксуальных дамаганняў. У адкрытым лісце, апублікаваным у выданні Le Monde, яны выступілі ў абарону «жыццёва важнага для сэксуальнай свабоды» права мужчын заляцацца да жанчын.

Згвалтаванне — гэта злачынства. Але настойлівае і нязграбнае заляцанне — гэта не злачынства. А галантнасць — гэта не прыкмета агрэсіўнага мача.

На думку аўтараў ліста, справа амерыканскага прадзюсара Харві Вайнштэйна звярнула ўвагу на праблему сэксуальнага гвалту ў адносінах да жанчын і злоўжыванні мужчынамі сваёй уладай, асабліва на працоўным месцы.

Аднак, на думку францужанак,

такая свабода слова «ператвараецца ў сваю супрацьлегласць», а тых, хто не падтрымлівае кампаніі накшталт #MeToo, аўтаматычна лічаць саўдзельнікамі злачынстваў.

Часцяком людзі, якія атрымалі абвінавачванні ў дамаганнях, не атрымліваюць права на адказ, сказана ў звароце.

Такая паспешлівая справядлівасць ужо прывяла да ахвяр. Мужчыны вымушаныя сыходзіць у адстаўку, хоць яны проста не мелі рацыі ў тым, што хацелі патрымацца за чыюсьці каленку, спрабавалі атрымаць пацалунак або пагаварыць на інтымныя тэмы падчас абеду на працы.

Францужанкі таксама адзначылі, што ўзровень незалежнасці жанчын не падвысіцца пры падобным «імкненні адправіць свіней на бойню». Такія настроі, на думку аўтараў ліста, служаць толькі тым, хто выступае супраць сэксуальнай свабоды.

Пад хэштэгу #MeToo першапачаткова аб'ядноўваліся тыя, хто распавядаў пра перажыты сэксуальны гвалт. Пазней галівудскія актрысы запусцілі рух Time's Up у падтрымку ахвяр дамаганняў.

Часопіс Time назваў персонай 2017 года людзей, якія распавядалі аб сэксуальных дамаганнях. Серыя скандалаў пачалася з расследаванняў аб дамаганнях з боку Вайнштэйна да актрыс і іншых жанчын у Галівудзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера