Знайсці
09.01.2018 / 22:418РусŁacБел

Заснавальнік Amazon стаў самым багатым чалавекам у гісторыі

Амерыканскі тэлеканал CNN назваў заснавальніка Amazon Джэфа Безаса самым багатым чалавекам у гісторыі. Паводле рэйтынгу мільярдэраў, складзеным агенцтвам Bloomberg, яго багацце на 9 студзеня 2018 года ацэньваецца ў 105 мільярдаў даляраў.

Рост даходаў Безаса адбыўся за кошт павелічэння кошту акцый Amazon, якія ў першыя дні 2018 года дадалі 6,62% і каштавалі 1,3 тысячы даляраў за адзінку.

Як адзначае тэлеканал, Безас пабіў рэкорд, пастаўлены заснавальнікам Microsoft Білам Гейтсам, капітал якога, паводле ацэнак Bloomberg і Forbes, ненашмат перавышаў 100 мільярдаў даляраў у 1999 годзе. Аднак пасля гэтага ён пачаў падаць і, па апошніх дадзеных, складае 93,3 мільярда даляраў.

Безас заснаваў Amazon ў 1994 годзе, за 2016 год абарот кампаніі склаў каля 136 мільярдаў даляраў. Акрамя акцый Amazon, Безасу належаць газета The Washington Post і кампанія Blue Origin, якая займаецца распрацоўкай касмічнага карабля.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930