Знайсці
10.01.2018 / 01:2717РусŁacБел

Мадэль распавяла простую схему, як хутка перамагчы вугры. Няўжо гэта працуе?

Брыяна Лопез з Лос-Анджэлеса раней страшна пакутавала праз праблемы са скурай твару. Дзяўчына перыядычна ўпадала ў дэпрэсіі і адмаўлялася бачыць сваіх блізкіх. Гэта працягвалася, пакуль Брыяна не вырашыла пачаць змагацца з акне. Ужо праз тыдзень яна заўважыла добрыя вынікі, а праз некалькі месяцаў скура стала амаль што ідэальнай.

Сваю схему догляду за тварам дзяўчына распісала ў інстаграме, прыклаўшы здымак «да» і «пасля», які каментароў не патрабуе. За месяц допіс сабраў 17 тысяч лайкаў — падобна, рэцэпт сапраўды працуе.

Вось пяць крокаў, якія Брыяна паўтарала з дня ў дзень, а то і па некалькі разоў.

1. Ачышчэнне скуры алеем жажаба. Дзяўчына наносіць яго масажнымі рухамі на скуру, а пасля выдаляе мяккай тканінай ці касметычнай сурвэткай. Працэдура паўтараецца двойчы.

2. Пасля алею ў ход ідзе маска [але толькі ў тым выпадку, калі ў гэты дзень дзяўчына карысталася танальным крэмам, пудрай ці іншай касметыкай. Калі не, то гэты крок прапускаецца]. Брыяна бярэ 2 ст.л. натуральнага мёду, ½ ч.л. цынамону і ½ ч.л. куркумы, змешвае ўсё і наносіць на твар прыкладна на гадзіну.

У гэтай маскі ёсць некалькі альтэрнатыўных варыянтаў: з бентанітавай гліны або серы — яны падсушваюць скуру.

3. Далей, каб аднавіць водны баланс скуры, Брыяна выкарыстоўвае сыроватку на алеях шыпшыны і морквы, у якую дадае некалькі кропляў эфірнага алею лаванды. Наносіцца гэты серум на вільготную скуру лёгкімі дотыкамі. Але зноў жа: крок актуальны толькі ў тым выпадку, калі ў гэты дзень на твары быў макіяж.

4. Перад сном на зоны высыпанняў Брыяна кропкава наносіць натуральнае масла шы [мы раней падрабязна пісалі пра розныя батэры і калі які выкарыстоўваць]. Гэты пункт абавязковы і не залежыць ад таго, была ці не касметыка на твары.

5. І напрыканцы — прыём унутр раслінных дадаткаў: куркумы, растаропшы, ламінарыі, крушыны і лісця дрэва нім. Але тут, канечне, трэба раіцца з доктарам, каб не нарвацца на алергію і не нашкодзіць арганізму.

А што дапамагае вам?

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера