Знайсці
09.01.2018 / 18:2921РусŁacБел

Рэчыцкаму калгасу «Савецкая Беларусь» аддалі 41 гектар радыяцыйна небяспечных земляў

Пастановай урада ад 8 студзеня зямельныя надзелы радыяцыйна небяспечных зямель адчужэння ў Буда-Кашалёўскім, Рэчыцкім і Кармянскім раёнах Гомельшчыны перакваліфікаваныя ў радыяцыйна небяспечныя землі абмежаванага гаспадарчага выкарыстання, паведамляе БелТА.

Да прыкладу, калгас «Савецкая Беларусь» атрымае ў карыстанне 41,23 гектара такіх земляў, а агульная плошча вернутых у сельскагаспадарчы абарот радыяцыйна небяспечных земляў у трох раёнах складзе 1534 гектары.

Буда-Кашалёўскі, Кармянскі і Рэчыцкі райвыканкамы маюць у месячны тэрмін самастойна вызначыць межы гэтых надзелаў і ажыццявіць іх перадачу ў далейшае карыстанне, а таксама ўнесці неабходныя змены ў зямельна-кадастравую дакументацыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера