Знайсці
09.01.2018 / 18:10РусŁacБел

Рыхтуецца перавыданне 300 старых беларускіх паштовак

Праектам «Вандроўкі ў мінулае» рыхтуецца да перадруку каля 300 старых беларускіх паштовак.

Людзі жывуць у гарадах, не ўяўляючы, як тыя выглядалі сто і больш год таму. Гэта кепска, бо няма памяці, гістарычнага ланцугу, менш любові да места і жадання яго берагчы.

Выданне старых паштовак у якасці сувеніраў можа часткова вырашыць гэтую праблему — і месцічам нагадаюць, як выглядалі іх гарады, і замежнікам будзе цікава паглядзець, што і як раней было.

Мінск, Бабруйск, Баранавічы, Беласток, Брэст, Вільня, Віцебск, Гродна, Дзвінск, Друскенікі, Кобрын, Ліда, Магілёў, Навагрудак, Нясвіж, Пінск, Слонім, Смаленск — вельмі цікава падглядзець праз «акенца» паштоўкі, як жылі нашыя продкі ў гэтых гарадах.

Выданне паштовак дазволіць зрабіць гэта ўсім нам, вярнуць іх ва ўжытак і тым самым папулярызаваць гісторыю — як сярод беларусаў, так і сярод замежнікаў, да якіх гэтыя паштоўкі будуць трапляць праз посткросінг, падарункі, перакананы аўтары ініцыятывы.

Замовіць паштоўкі можна будзе толькі тут, у межах гэтай краўдфандынг-кампаніі. Пасля яны будуць бясплатна раздавацца турыстам на экскурсіях у межах праекту «Вандроўкі ў мінулае». Там іх атрымаць зможа кожны, але трэба будзе выйграваць іх у віктарыне перад пачаткам экскурсій.

Падтрымаць праект на платформе Talaka.by можна па гэтай спасылцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930