Знайсці
28.09.2008 / 13:50РусŁacБел

Старая Сіньёра зноў пагадзілася на нічыю

Турынскі «Ювэнтус» згуляў у гасьцях з «Сампдорыяй» унічыю 0:0. «Ювэнтус» традыцыйна гуляе ў гасьцях унічыю, няўжо так будзе і з БАТЭ?

Турынскі «Ювэнтус» згуляў у гасьцях з «Сампдорыяй» унічыю 0:0. «Ювэнтус» традыцыйна гуляе ў гасьцях унічыю, няўжо так будзе і з БАТЭ?

У суботу супернікі БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў правялі матчы ў сваіх нацыянальных чэмпіянатах.

Турынскі «Ювэнтус» згуляў у гасьцях з «Сампдорыяй» унічыю 0:0. Гэта ўжо трэцяя нічыя клюба ў пяці гульнях нацыянальнага першынства. Дзьве з трох зь іх у гасьцях.

Старая Сіньёра выйшла на поле ў наступным складзе:

Манінгер, Грыгера, Мэлбэрг, Кьяліні, Малінара, Камаранэзі, К.Поўльсэн, М.Сісока, Недвед, Амауры, Дэль П’ера (Яквінта, 74).

«Ювэнтус» пасьля пяці тураў займае трэцяе месца ў турнірнай табліцы, маючы рахунку 9 балаў (дзьве перамогі, тры нічыі). Але сёньня пройдзе яшчэ восем матчаў, і «Ювэ» яўна адкоціцца ўніз.

Ужо ў панядзелак «Ювэ» вылеціць у Менск, каб у другім туры Лігі чэмпіёнаў згуляць з барысаўскім БАТЭ. Пачатак матчу ў 21:45.

Арганізатары матчу, дарэчы, нагадваюць, што лепш прыходзіць на гульню загадзя. Запускаць пачнуць за 2,5 гадзіны. Ніякае піва, сокі, у тым ліку ў тары «Садочку» праносіць нельга.

Учора мадрыдзкі "Рэал" ледзь на апошняй хвіліне матчу вырваў перамогу ў Сэвільі ў мясцовага «Бэтыса». Пераможны гол на рахунку Рууда ван Ністэльроя.

А піцерскі «Зеніт» у Маскве разграміў «Лякаматыў» – 3:0.

Матч «Зеніт» – «Рэал» пакажа ў аўторак у жывым этэры канал «Лад». Пачатак трансьляцыі -- зьвярніце ўвагу! – у 19:25. Някепскі разагрэў для тых, што будзе глядзець БАТЭ па тэлевізары

ул. інф.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера