Знайсці
09.01.2018 / 13:5313РусŁacБел

Шукаюць педафіла, ён згвалціў дзвюх дзяўчынак у Магілёўскай вобласці ФОТА

Першы факт нападу быў зарэгістраваны 30 чэрвеня 2016 года. У лясным масіве ля вёскі Сідараўка Краснапольскага раёна да 11-гадовай школьніцы падышоў мужчына. Пагражаючы дзяўчынцы нажом, ён згвалціў дзіця.

Другі выпадак адбыўся праз год, 17 верасня 2017 года, на ўскраіне Краснаполля. Ахвярай невядомага мужчыны зноў стала 11-гадовая дзяўчынка. Калі школьніца ішла з заняткаў дадому, ззаду да яе падышоў мужчына, завёў яе ўглыб лесапасадкі і згвалціў. З сабой у яго было покрыва, якое ён разаслаў на зямлю.

Прыкметы: 30—35 гадоў, рост 175—180 см, валасы кароткія і светлыя, вочы шэра-блакітныя.

У першы раз мужчына быў апрануты ў камуфляваны касцюм (колеру высахлай травы), куртку на замку, цёмныя красоўкі, кепку цёмнага колеру. Пры сабе меў нож, рэчавы мяшок цёмнага колеру, невялікага памеру цёмную мужчынскую сумку з накладнымі кішэнямі на замках на рамяні праз плячо.

У абодвух выпадках на руках у мужчыны былі чорныя пальчаткі і белая павязка на твары (з аранжавай і чырвонай паласой), абедзвюм пацярпелым ён завязваў вочы. Другая пацярпелая адзначыла, што нападнік быў мажнага целаскладу і меў ярка выражаны жывот. Яго гаворка, адзначыла пацярпелая, была «гарадской».

Калі хтосьці мае інфармацыю па гэтых выпадках ці ведае падобнага мужчыну, звяртайцеся па тэлефонах 8 02238 22-9-25, 8 029 338-58-14 або 102. Ананімнасць і ўзнагарода гарантаваныя.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930