Знайсці
09.01.2018 / 13:492РусŁacБел

У Ашмянах невядомы мужчына абліў бензінам аператарку АЗС

Крымінальную справу па факце хуліганства завялі ў Ашмянах у адносінах да невядомага мужчыны, якога шукае міліцыя, піша uvd.grodno.by.

Напярэдадні Новага года жыхарка Ашмян ішла па адной з вуліц райцэнтра, раптам да яе падбег незнаёмы мужчына і з невялікай ёмістасці абліў жанчыну дызельным палівам. Мужчына збег, больш нічога не ўчыніўшы.

Жанчына адразу звярнулася ў міліцыю з заявай. Сама яна падчас інцыдэнту не пацярпела, сапсаванай аказалася толькі куртка.

Пацярпелая працуе аператарам на мясцовай АЗС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера