Знайсці
09.01.2018 / 13:433РусŁacБел

Шчанюка са зламанымі сківіцамі вылечылі з дапамогай 3D-прынтару

Пакусаны вялікім сабакам шчанюк атрымаў надрукаваную спецыяльна для яго на 3D-прынтары лёгкую пластыкавую маску, дзякуючы якой раздробленыя косткі сківіцаў хутка зрасліся, паведамляе часопіс «Папулярная механіка».

Ветэрынарам клінікі пры Каліфарнійскім універсітэце надалася магчымасць апрабаваць новую маску, якую яны распрацавалі сумесна са студэнтамі каледжа біяінжынерыі (UC Davis College of Engineering). Маска Exo-K9 ўяўляе сабой форму і мацаванне для пераломаных костак чэрапа. Яна замацоўвае фрагменты зламанай косткі і не дазваляе ім перамяшчацца — працуе як гіпсавая павязка пры пераломе канечнасцяў, з той розніцай, што Exo-K9 робіцца з больш лёгкага і больш цеплаправоднага матэрыялу і друкуецца на 3D-прынтары.

Перш чым вырабіць маску, ветэрынары атрымалі камп'ютарную тамаграму і правялі неабходныя хірургічныя аперацыі. Па тамаграме ветэрынары стварылі камп'ютарную мадэль чэрапа сабакі, а затым адаптавалі яе пад патрабаванні праграмнага забеспячэння 3D-прынтара і надрукавалі з мяккага і лёгкага, але трывалага пластыку.

Шчанюк прабыў у клініцы тры дні. Адразу пасля аперацыі ён пачаў есці мяккую ежу. Боль здымалі медыкаментамі. Увесь наступны месяц гаспадары павінны былі трымаць яго далей ад костак, цацак і ўсяго, што можна грызці; шчанюк насіў і маску Exo-K9, і ветэрынарны каўнер, які здымалі толькі на час кантраляванага прыёму ежы. Праз тры месяцы тамаграфія паказала поўнае зрашчэнне зламаных костак, і маску знялі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930