Знайсці
09.01.2018 / 14:1324РусŁacБел

Як зменяць непрыгожы будынак на праспекце Дзяржынскага ў Мінску ФОТЫ

Шэры цагляны будынак, што месціцца адразу за могілкамі на праспекце Дзяржынскага непадалёк ад станцыі метро «Пятроўшчына», хутка атрымае новае жыццё.

Фота гэтае і далей — Zrobym architects

Архітэктурная студыя Zrobym architects падзялілася рэндарамі праекту па мадэрнізацыі будынка, які новы ўласнік вырашыў перакваліфікаваць у дзіцячы цэнтр. 

«Дзіцячы садок — гэта неад'емная частка жыцця кожнага дзіцяці. Там яму павінна быць цікава і займальна, — распавядаюць аўтары праекта. — У экстэр'еры гэтага дзіцячага садка мы паспрабавалі максімальна распрацаваць не толькі самі фасады, але і пляцоўку. Вялікі ўпор быў зроблены менавіта на гульнявую частку, каб малыя не толькі маглі пагуляць, але і развіваць мысленне і творчасць».

Нават самі фасады складаюцца з часткі гульнявое зоны: на сценах можна маляваць крэйдаю.

«Паколькі бюджэт быў мінімальным, мы выкарысталі недарагія, але крэатыўныя матэрыялы», — паведамляюць архітэктары.

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930