Пад Валожынам п'яны пасажыр ударыў інспектара ДАІ і зламаў яму жазло
П'яны 43-гадовы мужчына, пасажыр «Мазды Кседас-6», каля вёскі Мінці Валожынскага раёна ўдарыў у твар супрацоўніка ДАІ, піша kraj.by.
Інцыдэнт здарыўся 30 снежня каля 16.30 на 3-м кіламетры дарогі Валожын — Вішнева — Клім, недалёка ад вёскі Мінці, дзе нёс службу нарад ДПС ДАІ. Адзін з супрацоўнікаў спыніў «Мазду», у якой не было пасведчання аб тэхаглядзе. Кіроўца з дзяржаўтаінспектарам прайшлі ў машыну ДАІ. Другі супрацоўнік міліцыі застаўся на вуліцы.
Пакуль інспектар і кіроўца «Мазды» разбіраліся, у «Маздзе» прачнуўся 43-гадовы пасажыр. Нецэнзурна лаючыся, ён выхапіў жазло з рук міліцыянта, зламаў яго і ўдарыў супрацоўніка па твары.
Падазраваны затрыманы. Пры медыцынскім аглядзе ў яго крыві выяўлена 1,8 праміле алкаголя.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 29
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера