Знайсці
09.01.2018 / 11:44РусŁacБел

«Рагна» ладзіць конкурс калядных фота

Творчая лабараторыя Ruda разам з Этнакрамай Рагна ў час Крывых вечароў абвяшчаюць конкурс на найлепшы калядны фотаздымак.

У перыяд да 19 студзеня 2018 г. размяшчайце на сваёй старонцы фотаздымкі з хэштэгам #КалядызРагнай у УКантакце, Фэйсбуку ці Інстаграме.

Тэматыка здымкаў: Каляды, калядаванне і іншыя калядныя абрады, маскі, традыцыйныя калядныя стравы, сімвалы і атрыбуты свята. Да ўдзелу ў конкурсе таксама прымаюцца фотаздымкі прыроды, горада і вёскі, якія адпавядаюць каляднаму сэнсаваму шэрагу.Вітаюцца інфармацыйныя і мастацкія апісанні здымкаў. Выявы мусяць быць уласнымі, але неабавязкова толькі з Калядаў 2017-18 гг.

У нядзелю 21 студзеня, калі ў шэрагу раёнаў Цэнтральнай Беларусі ладзіцца абрад праводзінаў свята «Цягнуць Каляду на дуба», мы абвесцім пераможцу, якога вызначаць арганізатары конкурсу.

Пераможцы атрымаюць падарункі ад творчай лабараторыі Ruda і Этнакрамы Рагна

1) за першае месца - падарункавы сертыфікат Этнакрамы Рагна на суму 30 руб.;

2) за другое месца - абярэг з салярным знакам;

3) за трэцяе месца - торба «Каляды».

Добрай долі ў гэтыя Крывыя вечары! #КалядызРагнай

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера