Знайсці
09.01.2018 / 14:58РусŁacБел

Google прадставіла плацежны сэрвіс Google Pay

Кампанія Google вырашыла аб'яднаць Android Pay, Google Wallet і аўтазапаўненне плацежнае інфармацыі ў браўзеры Chrome і назвала гэтае зліццё Google Pay.

У новай сістэме плацежная інфармацыя захоўваецца ў Google-акаўнце і даступная ва ўсіх прадуктах: для анлайн-пакупак у браўзеры Chrome, для аплаты падпісак у YouTube, для пакупак дадаткаў, а таксама для аплаты па NFC у крамах.

Google заявіла пра тое, што ў найбліжэйшыя тыдні брэнд «G Pay» з'явіцца паўсюль, і ўжо цяпер яго можна назіраць на такіх буйных сайтах, як Airbnb, Dice, Fandango, HungryHouse і Instacart.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера