Знайсці
09.01.2018 / 18:242РусŁacБел

БСДП (Грамада) судзілася з адміністрацыяй Першамайскага раёна Мінска, бо ў выбарчыя камісіі не ўзялі ніводнага партыйца

У аўторак, 9 студзеня, суд Першамайскага раёна Мінска адмовіў БСДП (Грамада) у скарзе да адміністрацыі гэтага раёна сталіцы.

Намеснік старшыні БСДП (Грамада) Аляксей Сігаеў паведаміў «Нашай Ніве», што партыя звярталася са скаргай у суд на рашэнне адміністрацыі Першамайскага раёна аб фармаванні выбарчых камісій.

З 8 чалавек, прапанаваных партыяй у якасці прадстаўнікоў участковых камісіі, раённая адміністрацыя Першамайскага раёна не прапусціла ніводнага. 

Аляксей Сігаеў

«Мы не спадзяваліся на нейкае станоўчае рашэнне суда. Наўрад ці суд мог адмяніць рашэнне адміністрацыі раёна. Але ў суд мы ішлі для таго, каб паказаць, што не будзем гэта «праглынаць». Мы не хочам, каб маніпуляцыі з утварэннем камісіі проста так сыходзілі з рук адміністрацыі», — паведаміў намеснік старшыні БСДП (Грамада).

Усяго па краіне БСДП (Грамада) спрабавала вылучыць 21 прадстаўніка ва ўчастковыя камісіі (у Мінску 10 чалавек, у Брэсце 6 і Верхнядзвінску 5).

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера