Знайсці
08.01.2018 / 20:0910РусŁacБел

Венесуэла выпусціць уласную крыптавалюту, прывязаную да нафты

Адзін петра — паводле стваральнікаў — будзе роўны аднаму баралю венесуэльскай нафты.

Венесуэльскі кіраўнік дзяржавы Нікалас Мадура загадаў распачаць эмісію першых петра, паведамляе cointelegraph.com.

Малюнак — cointelegraph.com

«Я загадаў выпусціць сто мільёнаў петра, якія будуць базаваць на нацыянальным багацці», — заявіў ён.

Першая сустрэча венесуэльскіх крыптамайнераў мае адбыцца ўжо 14 студзеня. У гэты ж дзень мае быць апублікаваная тэхнічная дакументацыя праекту.

У эканомікі Венесуэлы цяпер цяжкія часы. У краіне гіперінфляцыя, якая выклікала моцнае зніжэнне даверу да нацыянальнай валюты — балівара. Толькі ў снежні 2017 года цэны ў Венесуэле выраслі на 85%, а гадавы ўзровень інфляцыі склаў 2616%. На гэтым тле ўвядзенне ўласнай крыптавалюты можа выглядаць на спробу забяспечыць краіну больш надзейным сродкам плацяжоў.

Яшчэ адной краінай, якая ў бліжэйшы час збіраецца эксперыментаваць з крыптавалютамі ў сітуацыі ўнутранай фінансавай нестабільнасці, з'яўляецца Зімбабвэ.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера