Знайсці
08.01.2018 / 19:244РусŁacБел

У Аўстраліі паспяхова выпрабавалі новы электрычны самалёт

У Аўстраліі былі праведзеныя выпрабаванні лёгкаматорнага электрычнага самалёта Pipistrel Alpha Electro, што дазволіла пераканацца ў тым, што вытворчасць і эксплуатацыя лятальных апаратаў падобнага тыпу з'яўляюцца цалкам бяспечнымі.

Спецыялісты маюць намер працягнуць тэставаць дадзены самалёт, і цалкам верагодна, што ў найбліжэйшай будучыні лятальны апарат будзе запушчаны ў серыйную вытворчасць.

Pipistrel Alpha Electro можа перавозіць на сваім борце да двух чалавек і мае значна ніжэйшы ўзровень шуму, чым у звычайных самалётаў. Пры гэтым паветранае судна абсталяванае двума літыевымі акумулятарамі, што дазваляе лятальнаму апарату знаходзіцца ў палёце да 1,5 гадзіны.

Кошт адной гадзіны эксплуатацыі самалёта Pipistrel Alpha Electro — калі лічыць толькі выдаткі на энергію для рухавіка — абыдзецца будучым уладальнікам ўсяго ў 3 даляры. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера