Знайсці
08.01.2018 / 18:5871РусŁacБел

Навукоўцы прадставілі прыладу, якая можа ствараць часціцы з адмоўнай масай. Як гэта магчыма і што гэта дае?

Зыходзячы з паўсядзённага досведу, мы ведаем, што любы прадмет рухаецца ў той бок, куды мы яго штурхаем. Але аб'екты з адмоўнай масай перавярнулі б гэты асноўны прынцып дагары нагамі і рухаліся ў адваротным парадку: уявіце, што вы штурхаеце мяч масай мінус 450 грам, а ён не каціцца ўперад, а, наадварот, цісне на вашую нагу. Гэта гучыць як навуковая фантастыка, але такая з’ява тэарэтычна магчымая, і яна нават назіраліся ў нядаўніх эксперыментах навукоўцаў з Рочэстэрскага ўніверсітэта (ЗША), якія распрацавалі прыладу, што можа ствараць часціцы з адмоўнай інэрцыйнай масай.

Ілюстрацыя да навуковае працы, якая паказвае ўзаемадзеянне промня лазера з паўправадніком для стварэння часціцы з адмоўнай масай.

Другі закон Ньютана кажа, што паскарэнне, якое атрымлівае матэрыяльны пункт, ёсць вынікам дзялення сілы, якая ўздзейнічае, на ягоную масу (a=F/m). Звычайна ўсе гэтыя паказчыкі станоўчыя: прымяненне станоўчай сілы да аб'екта з станоўчай масай прывядзе да станоўчага паскарэння, якое штурхае аб'ект наперад. 

Але калі аб'ект мае адмоўную масу, паскарэнне таксама становіцца адмоўным, што азначае, што аб'ект будзе рухацца ў процілеглым кірунку, па сутнасці, прыціскаючы сябе да вас, калі вы паспрабуеце яго штурхнуць. 

Адмоўная маса ў асноўным дэманстравалася толькі ў тэорыі, хаця эксперымент летась маніпуляваў атамамі рубідыю з лазерам для стварэння вадкасці, якая дзейнічала так, як быццам яна мела адмоўную масу. 

Цяпер даследчыкі заявілі, што распрацавалі спецыяльны лазер, які можа ствараць часціцы, што насамрэч маюць адмоўную масу, шляхам аб'яднання фатонаў ад лазернага выпраменьвання і эксітонаў у паўправадніку.

«Усё закончылася тым, што мы атрымалі аб’ект з адмоўнай масай, — распавядае Нік Вамівакас, кіраўнік даследавання. — Гэта свайго роду рэч, якая прымушае задумацца, бо калі вы паспрабуеце націснуць або пацягнуць яе, то яна будзе ісці ў процілеглым кірунку ад таго, які падказвае ваша інтуіцыя».

Паводле New Atlas

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера