Знайсці
08.01.2018 / 14:327РусŁacБел

Усэйн Болт пройдзе медагляд у дортмундскай «Барусіі»

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён ямайскі спрынтар Усэйн Болт, які завяршыў кар'еру ў лёгкай атлетыцы, распавёў пра гатоўнасць стаць футбалістам. Паводле яго слоў, у сакавіку ён пройдзе медагляд у дортмундскай «Барусіі».

«Мая траўма прайшла, і я зноў у выдатнай форме. У сакавіку прайду прагляд у «Барусіі», пасля чаго стане ясна, ці змагу я пачаць футбольную кар'еру. Калі ў клубе мне скажуць, што я ок і што трэба трохі патрэніравацца, я так і зраблю», — цытуе словы Болта gazeta.ru са спасылкай на Daily Express.

Марай ямайскага спартсмена з'яўляецца выступленне за англійскі «Манчэстэр Юнайтэд». Болт распавёў, што папрасіў былога трэнера «чырвоных д'яблаў» сэра Алекса Фергюсана парэкамендаваць яго ў «МЮ».

«Я размаўляў з Алексам Фергюсанам і папрасіў яго замовіць за мяне слова. Ён адказаў, што, калі я буду здаровы, і ў форме, ён паглядзіць, што можна зрабіць», — сказаў ён.

Болт завяршыў кар'еру ў лёгкай атлетыцы ў жніўні 2017 года. Апошнім турнірам ямайскага спрынтара стаў чэмпіянат свету ў Лондане, дзе ён заваяваў бронзавы медаль на дыстанцыі 100 метраў. У эстафеце 4 па 100 метраў ён не змог фінішаваць з-за траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930