Знайсці
11.01.2018 / 09:29РусŁacБел

13 студзеня — «Калядныя цары»: магчымасць паўдзельнічаць ва ўнікальным абрадзе

Фота Кіры Аляксеевай, БелаПАН.

Запрашаем узяць удзел ва ўнікальным беларускім абрадзе, які вядомы на ўвесь свет!

Маршрут: Мінск-Дунаева-Камсамольская-Грозаў-Цімкавічы-Семежава-Мінск.

Пачнем вандроўку з вёскі Дунаева, дзе была сядзіба Лапухі Эдварда Вайніловіча (XVIII ст.).

Даведаемся, як знітаваны лёсы Вайніловічаў і Наркевічаў-Ёдкаў і якую ролю адыграла сядзіба Лапухі ў будаўніцтве Чырвонага касцёла ў Мінску.

У суседняй вёсцы Камсамольская (яна вядзе летапіс з часоў ВКЛ і раней насіла назву Пукава) пабачым закінутую Свята-Георгіеўскую царкву XVIII ст.

Адразу пасля гэтага трапім у Грозава — славутае мястэчка часоў БНР, 100-годдзе абвяшчэння якой мы адзначаем ў 2018 годзе.

У мястэчку ўсталяваны крыж абаронцам БНР. Паглядзім на сядзібны дом (канец XVIII ст.), які належаў Мержыеўскім і Вітгенштэйнам. Успомнім мастачку-наівіста Алену Кіш, якая пахавана ў Грозаве.

Цімкавічы — яшчэ адно мястэчка часоў ВКЛ. Тут назвы вуліц не мяняюцца 300 год. Некаторымі з ім мы пройдземся і пабачым краявіды і атмасферу, якую перадаў у сваіх творах Кузьма Чорны.

Пісьменнік настаўнічаў у Цімкавічах і граў тут у мясцовым народным тэатры, які існуе і цяпер. Яшчэ мы пабываем на месцы легендарнага мясцовага касцёла 1647 г., які быў распісаны арнаментамі слуцкіх паясоў. Тэму ткацтва працягнем у вёсцы Семежава, дзе наведаем Цэнтр ткацкага рамяства.

Кульмінацыйнай кропкай вандроўкі стане наш удзел у абрадзе Калядныя цары, што ўключаны ў спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей ЮНЕСКА.

Працэсія Цароў, да якой мы далучымся, наведае дамы вяскоўцаў, дзе разыграе драму «Цар Максіміліян».

Фота Марыны Бегунковай.

З надыходам цемры запаляць факелы і агнявым шэсцем завершаць абрад.

Цана вандроўкі — 33 рублі. Пры папярэдняй аплаце — 29 рублёў.

У суму ўключаны праезд на турыстычным аўтобусе, суправаджэнне экскурсавода, удзел у абрадзе Калядныя цары, наведванне Цэнтра ткацтва.

Запіс па тэлефоне: (+375 29) 755-68-85. 

ПКАУ «Культура роднага краю», УНП 192664818

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера