Знайсці
08.01.2018 / 12:39РусŁacБел

Віцебскі музей падпаліла яго супрацоўніца?

20 снежня ў Віцебску гарэў мясцовы Цэнтр сучаснага мастацтва. Пажар лакалізавалі і патушылі хутка, за некалькі хвілінаў. Цікава, што захавальніца фондаў, якая была ў памяшканні, распавяла, што ў Цэнтр нібыта ўварваўся невядомы, які і падпаліў падсобнае памяшканне.

Але ж у студзені стала вядома, што ў падпале вінавацяць саму супрацоўніцу. На жанчыну яшчэ ў снежні завялі крымінальную справу аб наўмысным пашкоджанні маёмасці, прычым — у асабліва буйным памеры. Гэта пацвердзілі ў Віцебскім упраўленні Следчага камітэта.

Калі падазраваную прызнаюць вінаватай, яна можа трапіць за краты на тэрмін да 10 гадоў. Пакуль жанчына на волі, пад падпіскай.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930