Знайсці
08.01.2018 / 12:2122РусŁacБел

Манета з «Пагоняй» стане самай дарагой у гісторыі

На аўкцыён у ЗША трапілі 100 дукатаў Жыгімонта ІІІ Вазы. У 2008 годзе яна стала самай дарагой манетай у гісторыі. За 1,38 млн даляраў яе купіў нямецкі калекцыянер. Чакаецца, што гэтым разам рэкорд будзе пабіты.

Амэрыканскі аўкцыённы дом Classical Numismatic Group INC прагназуе, што цана залатой манэты падчас аўкцыёну можа дасягнуць 2 мільёнаў даляраў. Фінал аўкцыёна пройдзе ў аўторак і сераду, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на Gazeta Wyborcza.

Дыяметр манеты — 70 мм, яна важыць 348,3 грамы золата. Такіх манетаў у сьвеце захавалася ўсяго шэсьць.

Манэту выбілі ў Быдгашчы. Даследчыкі мяркуюць, што яна была падарункам каралю або асобам з ягонага бліжэйшага атачэння. Іншыя мяркуюць, што манету замовіў сам Жыгімонт ІІІ Ваза.

Такіх манетаў было выбіта ўсяго некалькі. Адна з іх знаходзіцца ў Польшчы, у Нацыянальным музэі ў Кракаве. Яна паходзіць з калекцыі Эмэрыка Гутэн-Чапскага, ураджэнца Станькава пад Менскам.

Аўтарам праекта манеты быў адзін з найвыбітнейшых тагачасных еўрапейскіх майстраў — Самуэль Амон са Швайцарыі. На авэрсе прадстаўлены бюст караля без кароны, у багатай зброі. Пад бюстам майстр змясціў свае ініцыялы SA і дату 1621. На рэвэрсе пад каронай — шчыт зь дзевяццю часткамі. На іх — выявы гербаў Польшчы і ВКЛ, а таксама Швецыі і Готланда, і Снапом Вазаў у сярэдзіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера