Знайсці
08.01.2018 / 12:58144РусŁacБел

Уласнік мінскага барбершопа: «Чэкіст — гэта паважаны, дагледжаны чалавек, прыклад для іншых»

У Мінску запрацаваў новы барбершоп пад назвай «Чэкіст». Яго назва вызвала зусім неадназначную рэакцыю ў грамадстве. Для многіх гэта слова ў першую чаргу асацыюецца з забойцамі, якія прыклалі руку да расстрэлу тысяч людзей за іх «антысавецкую» дзейнасць.

Фота: @kotalejka.

Карыстальнікі сацсетак імгненна адрэагавалі на такі канцэпт. «Ідэя на будучыню — масажны салон «Гестапавец», — жартавалі яны. Прапаноўвалі і альтэрнатыўныя варыянты: напрыклад «салярый Асвенцім».

Беларусы пачалі пакідаць негатыўныя водгукі на сайце і ў афіцыйным інстаграме барбершопа ды цікавіліся, колькі будзе каштаваць расстрэл?

Мы вырашылі спытаць ва ўладальнікаў новага месца для стрыжак мужчынскіх галоваў і барод, чым яны кіраваліся, калі абіралі свайму бізнэсу такі пазыўны.

«Нам хацелася адкрыць барбершоп у тэматычным ваенізаваным стылі, бо такога яшчэ не было. У нас канцэпцыя не пра тое, пра што вы ўсе думаеце. Гэта пра супрацоўнікаў, якія абараняюць нашых грамадзян, нашу краіну. Яны паважаныя людзі, добра выглядаюць, ахайныя, прыклад для іншых. Яны любімчыкі дам. Мы хочам, каб беларусы набліжаліся да такога вобраза. На двары 21 стагоддзе, гісторыя адышла назад, таму я асабіста да такой назвы стаўлюся лаяльна», — пракаментаваў «НН» сузаснавальнік барбершопа «Чэкіст» Алег Кот.

Сузаснавальнік барбершопа «Чэкіст» Алег Кот.

Нягледзячы на негатыўную рэакцыю з боку некаторых беларусаў, змяняць нешта ў канцэпцыі супрацоўнікі «Чэкіста» не плануюць. «Усім мілы не будзеш», — лічыць Алег. Праўда, асабліва радыкальным каментатарам ён пагражае расправай.

Скрыншот: @Zap4ick.

Акрамя таго, Алег Кот распавёў, што не выключае, што будзе падаваць у суд на ўсіх, хто іх абражае.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930