Знайсці
08.01.2018 / 15:222РусŁacБел

Samsung прадставіла вялізны 146-цалевы экран і інтэрактыўную 4К-дошку

Напярэдадні выставы спажывецкае электронікі CES у Лас-Вегасе, якая сёлета пачнецца 9 студзеня, паўднёвакарэйская кампанія «Самсунг» прадэманстравала некалькі новых незвычайных прыладаў, сярод якіх — вялізны дысплэй і лічбавая дошка, паведамляе The Verge.

55-цалевую інтэрактыўную дошку Flip с 4K-экранам можна выкарыстоўваць як у гарызантальным, так і ў вертыкальным размяшчэнні. Пакуль не паведамляецца, на базе якой аперацыйнай сістэмы яна працуе. 

На дошцы можна не толькі пісаць і маляваць, але і выводіць розную графічную інфармацыю. Для выкарыстання ў навучальным працэсе яна наўрад ці пасуе праз свае не самыя вялікія памеры, але, напэўна, будзе карыснай у сферы бізнес-прэзентацый.

Большае ўвагі заслугоўвае неймаверных памераў прылада The Wall («Сцяна») — модульны 4К-экран з дыяганаллю 146 цаляў, які выкарыстоўвае тэхналогію MicroLED з вельмі высокай яркасцю. 

Як піша The Verge, можна выказаць здагадку, што праз высокі кошт экран The Wall будзе выкарыстоўвацца ў заможных дамах у якасці элемента хатняга кінатэатру.

Чытайце таксама: Samsung анансавала «нашыйнік» — дынамік, які мацуецца да шыі і які чуе толькі карыстальнік

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930