Знайсці
09.01.2018 / 09:084РусŁacБел

Як Лукашэнка выглядае на інтэрнэт-аўкцыёнах: бэйджы, салдацікі, здымкі і манеты

Якія лоты, звязаныя з імем кіраўніка Беларусі, спрабуюць прадаць у інтэрнэце і колькі за тыя тавары хочуць атрымаць» На беларускім інтэрнэт-аўкцыёне ay.by не так і шмат лотаў, якія б былі звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкам.

Бэйдж

Найбольш цікавы (але і найбольш спрэчны) гэта бэйдж Лукашэнкі з устаноўчага сходу БРСМ у 1997 годзе. За яго просяць усяго 35 рублёў. Аднак няма ніякай гарантыі, што гэта арыгінал, а не зробленая пазней копія.

Здымак Лукашэнкі, Кучмы, Пуціна і Пугачовай на «Славянскім базары» ў 2001 годзе.

На расейскім аўкцыёне менш чым за 2 беларускія рублі можна набыць каляровы здымак з выявай трох кіраўнікоў дзяржаў і зоркі савецкай эстрады. Ахвотным трэба ўлічваць, што перасыл у Беларусь абыдзецца яшчэ прыкладна ў 9 рублёў.

Лукашэнка-салдацік

Металічная 52-міліметровая фігурка беларускага лідара прадаецца па зніжцы за 6,22 еўра на ebay.com. Чалавечак паказвае кулак, але пазнаць у ім Лукашэнку вельмі цяжка. Прадавец салдаціка жыве ва Украіне.

Манета

Падобны да манеты расейскі жэтон з нікелю выбіты да трохгоддзя мытнага звязу, прадаецца за 20 рублёў. На ім змешчана выява Лукашэнкі на тле помніка перамогі і менскіх вежаў. Гэта фэйкавая манета выбітая ў 2013 годзе нейкай расейскай прыватнай арганізацыяй. Пры гэтым яна мае нават вартасць — 1 рубель. Дарэчы, у РФ такі жэтон прадаецца за 390 расейскіх рублёў (прыкладна за 13 нашых рублёў).

Лукашэнка і верталёт

Пяць здымкаў па $24,99 прадаюцца паасобку на ebay.com адным прадаўцом са Смаленска. На двух можна бачыць маладога Александра Рыгоравіча, калі той выходзіць з верталёта МІ-8, а таксама аглядае вайсковую тэхніку. Яшчэ на двух — сам першы борт РБ і яго экіпаж. А на пятым сфатаграфаваны прэзідэнцкі эскорт.

Перадвыбарчая праграмка 2015 года

Усяго адзін рубель просяць за 19 старонак перадвыбарчай праграмкі Лукашэнкі «За будучыню незалежнай Беларусі». Ахвотных купіць яе няма, і праглядаў лота было таксама вельмі мала.

Кніга «Урок отца народов Сталина и батьки Лукашенко, или Как преодолеть экономическое отставание»

Выданне расейскай прапаганды спрабуе рознымі сродкамі даказаць шкоднасць Захаду. За «твор» Івана Турлая просяць 35 рублёў. Год выдання — 2018. Выдавец — расейскае выдавецтва «Алгоритм». 

В «лихие 90-ые», развалив СССР, враги народа загнали нас в яму, из которой мы мучительно выбираемся многие годы. Это сенсационное исследование неминуемо вызовет истерику у нашей «пятой колонны», ведь оно доказывает: чтобы наконец-то «подняться с колен», нужно взять все самое лучшее из опыта победной сталинской эпохи. Именно по такой модели динамично развивается современная Республика Беларусь, лидера которой, Александра Лукашенко, вслед за Сталиным благодарный народ назвал отцом своего Отечества (батькой).

Лукашэнка з сабакам

Такі каляндарык выпусцілі ў 2011 годзе ў Новасібірску. Больш падрабязных звестак, дзеля чаго і калі быў зроблены здымак, няма. Прадаецца каляндарык за 15 расейскіх рублёў.

Баляслаў Крупоўскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930