Знайсці
07.01.2018 / 22:392РусŁacБел

Адвакат Ахмадзінежада абверг інфармацыю пра затрыманне экс-прэзідэнта Ірана

Адвакат экс-прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада Адэль Хейдары абверг паведамленні СМІ пра затрыманне яго кліента за падтрымку пратэстаў у гарадах Ісламскай Рэспублікі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на партал навінаў Erem news.

Махмуд Ахмадзінежад. Фота EPA

«Інфармацыя пра арышт майго кліента, былога прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада, не адпавядае рэчаіснасці», — пракаментаваў Хейдары публікацыі ў арабскай прэсе. Афіцыйнага пацверджання або абвяржэння з Тэгерана дагэтуль не паступала.

Раней арабская газета Al-Quds Al-Arabi, што выдаецца ў Лондане, са спасылкай на іранскія крыніцы паведаміла, што экс-прэзідэнт быў затрыманы ў Шыразе. Прычынай, як сцвярджала газета, сталі заявы палітыка на антыўрадавых пратэстах, якія ў Тэгеране разглядаюць як заклік да «распальвання беспарадкаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера