Знайсці
07.01.2018 / 22:235РусŁacБел

Новую методыку апрацоўкі вынікаў ЦТ увядуць у 2019 годзе

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ) пачне прымяняць новую методыку апрацоўкі вынікаў ЦТ у 2019 годзе. Аб гэтым сёння ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь-1» паведаміў дырэктар інстытута Юрый Міксюк, паведамляе БЕЛТА.

«Уступная кампанія у 2019 годзе павінна прайсці па новай методыцы. Іх вельмі шмат у свеце — ад вельмі простых да вельмі складаных. Мы збіраемся знайсці залатую сярэдзіну, каб для нашых грамадзян гэты падыход быў зразумелы і каб адначасова выконваліся дзве функцыі — ранжыравання і ацэнкі ведаў», — сказаў Юрый Міксюк.

Змены ў структуры выканання заданняў калі і з'явяцца, то яны будуць нязначнымі. У 2018 годзе ў гэтым плане нічога мяняцца не будзе.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы, змест ЦТ пераглядаецца з улікам зменаў у школьнай праграме. Для гэтага створаны спецыяльныя рабочыя групы. Адначасова РІКВ уносіць сваю лепту ў абнаўленне школьных і ўніверсітэцкіх праграм.

Юрый Міксюк закрануў таксама навацыі ў правядзенні рэпетыцыйнага тэставання. Так, з лютага ў Беларусі будзе яшчэ адзін від РТ — дыстанцыйнае.

Яго можна будзе прайсці бясплатна па ўсіх прадметах і атрымаць на сайце РІКВ поўны разбор сваіх памылак. Дырэктар інстытута адзначыў, што праходзяць апрабацыю новыя тэставыя заданні (пры гэтым верагоднасць сустрэць іх потым на ЦТ нулявая), абітурыенты ж атрымліваюць магчымасць паспытаць свае сілы і ацаніць узровень падрыхтоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930