Знайсці
07.01.2018 / 20:066РусŁacБел

У Венесуэле вайскоўцаў накіравалі на ахову супермаркетаў ФОТА

Паліцыя ля ўваходу ў адзін з супермаркетаў Каракаса.

У Венесуэле вайскоўцы і супрацоўнікі паліцыі ахоўваюць уваход у супермаркеты, дазваляючы патрапіць унутр толькі абмежаванай колькасці пакупнікоў, перадае Deutsche Welle.

Адпаведныя меры прынятыя, у прыватнасці, у Каракасе пасля таго, як у горадзе Кайкара за 460 км на поўдзень ад сталіцы мінімум 20 крамаў былі разрабаваныя і 48 чалавек затрыманыя за незаконнае прысвойванне тавараў. Паводле неафіцыйных дадзеных, у ходзе інцыдэнтаў загінулі двое.

У сувязі з катастрафічнай інфляцыяй і недахопам сродкаў у казне для закупкі тавараў за мяжой, у краіне востра адчуваецца дэфіцыт прадуктаў харчавання. Акрамя таго, зарплаты мясцовых жыхароў часта не дазваляюць ім набыць нават базавы набор прадуктаў.

Улады загадалі ўладальнікам 26 сетак самых папулярных супермаркетаў знізіць цэны на шэраг прадукцыі. Услед за гэтым каля крам выстраіліся даўжэзныя чэргі, для падтрымання правапарадку туды накіравалі вайскоўцаў.

Найбольш малазабяспечаныя пласты насельніцтва маюць права прэтэндаваць на харчовую дапамогу, аднак для гэтага ўлады павінны задаволіць іх запыт у пісьмовай форме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930